Галоўны герой аповесці 1960-1990 гадоў. Які ён?
29 апреля 2025, 21:54У перыяд з 1960 па 1990 год у свеце адбылося мноства падзей, некаторыя з іх сталі пераломнымі ў жыцці чалавецтва. Як мы ведаем, актуальныя тэмы і праблемы грамадства заўсёды знаходзяць сваё адлюстраванне ў літаратуры, таму з цягам часу змяняліся не толькі структура, тэма і ідэя твораў, але і сістэма вобразаў. Асабліва ярка мы можам гэта ўбачыць на прыкладзе вобраза галоўнага героя, які часта з'яўляецца зборным і ўвасабляе ў сабе рысы тыповага чалавека свайго часу.
Ваенныя і пасляваенныя гады на тэрыторыі Беларусі нарэшце змяніліся на больш мірны час, закончыўся перыяд рэпрэсій і пасляваеннай разрухі, людзі зноў атрымалі надзею. І гэта адна з асаблівасцей галоўных герояў у літаратуры таго часу - імкненне да новага і нязведанага, да лепшага, да светлай будучыні, нягледзячы на абставіны. Галоўны герой гэтага перыяду амаль заўсёды з'яўляецца простым чалавекам, які сутыкаецца з цяжкасцямі і выклікамі часу. Яго жыццёвы шлях напоўнены пошукамі сэнсу, спробамі знайсці сваё месца ў свеце. У параўнанні з мінулымі гадамі пісьменнікі атрымалі магчымасць творчага самавыяўлення. Героі сталі больш чалавечнымі, а іх вобразы - больш яркімі і жывымі, гэта бачна праз іх складаныя адносіны да рэчаіснасці, сумненні і перажыванні, часам неабдуманыя ўчынкі. Напрыклад, Цімох - галоўны герой аповесці "Семнаццатай вясной" І. Навуменка, тыповы прадстаўнік беларускай моладзі ваенных гадоў. Сярод сяброў, такіх жа юнакоў, ахопленых ідэяй змагання, галоўны герой апавядання вылучаецца засяроджанасцю на сваіх інтымных пачуццях, перажываннях, хоць лічыць іх з’яўленне ў ваенны час здрадай агульнай справе.
Акрамя таго, у гэтых аповесцях можна заўважыць уплыў філасофскіх і экзістэнцыйных тэм. Герой разважае над сэнсам жыцця, сваім месцам у свеце, сутнасцю чалавечых адносін. Гэтае самасвядомасць робіць яго больш блізкім чытачу, бо многія з нас таксама задаюцца падобнымі пытаннямі ў сучасным жыцці.
Такім чынам, галоўны герой аповесці 1960-1990 гадоў — гэта складаная асоба, якая адлюстроўвае дух часу, сацыяльныя праблемы і філасофскія развагі. Яго шлях — гэта шлях пошуку сябе ў свеце, поўным супярэчнасцяў і выклікаў. Гэтыя героі застаюцца актуальнымі і сёння, бо іх гісторыі нагадваюць нам пра важнасць чалавечнасці і маральных прынцыпаў у любы
час.
Пока нет комментариев. Авторизуйтесь, чтобы оставить свой отзыв первым!